18-гадовы грамадзянін Польшчы загінуў у аварыі ў Шчучынскім раёне
Тры чалавекі загінулі ў аварыі ў Шчучынскім раёне. У выніку сутыкнення двух аўтамабіляў, загінуў кіроўца "Аўдзі" і двое пасажыраў — 59-гадовы жыхар Беларусі і 18-гадовы грамадзянін Польшчы. 10-гадовая грамадзянка Расіі і 15-гадовы беларус з траўмамі змешчаныя ў бальніцу, паведамляе "Интерфакс".
Яшчэ адно здарэнне адбылося ў Жлобінскім раёне, дзе 32-гадовы жыхар Гомеля выпаў з кабіны аўтамабіля МАЗ і загінуў. Яшчэ адзін гамельчанін, толькі 31-гадовы, які кіраваў аўтамабілем без вадзіцельскага пасведчання, не саўладаў з кіраваннем і перавярнуўся. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў.