18:02 Мядзельскія ДАІшнікі праводзяць час ў навучальных аўдыторыях

У навучальных аўдыторыях, а не на дарогах праводзяць цяпер большую частку свайго часу супрацоўнікі патрульна-паставой службы Мядзельскай дзяржаўтаінспекцыі.


Як стала вядома, шэраговыя даішнікі займаюцца тым, што дасканала вывучаюць змены ў адміністрацыйным кодэксе за парушэнні на дарозе.

Па словах начальніка Мядзельскай ДАІ Андрэя Чарняўскага, хуткія курсы ўдасканалення кваліфікацыі праводзяць калегі з Мінска, супрацоўнікі падраздзялення “Страла”.

Па звестках, больш за ўсё нараканняў выклікае ў іх практыка раённых даішнікаў пакарання найвялікшымі штрафамі за парушэнні правілаў дарожнага руху.

Прысутнасць у раёне інструктараў мясцовае міліцэйскае кіраўніцтва не афішуе. Чаму і па чыёй ініцыятыве гэта робіцца, Андрэй Чарняўскі тлумачыць адмовіўся.


Зміцер Панямонаў, Еўрарадыё, Маладзечна