18:03 Мінпрыроды адкрыла вадаёмы для рыбакоў

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі адмяніла ўласную забарону на аматарскае рыбалоўства на шэрагу вадаёмаў краіны.
Цяпер на трох каналах Бярозаўскай ГРЭС, возеры Белым Беразоўскага раёна, на сажалках Крупы і Магілёўцы, на вадасховішчы Гута ў Пружанскім раёне можна лавіць рыбу. Праўда, толькі ў светлы час дня, з берагу, адной вудай і на адзін кручок.