18:04 Беларусак не пусцяць у Іарданію
Іарданія абвясціла
вайну прастытуцыі. З 1 сакавіка ўезд у краіну забаранілі грамадзянкам Украіны,
Расіі, Арменіі, Эстоніі, Балгарыі, Румыніі, а таксама Беларусі ва ўзросце да 40 гадоў.
Прадстаўнікоў моцнай паловы чалавецтва з краін-экспарцёраў жаночай прыгажосці
ніякія абмежаванні не кранулі. Гэтаксама, як і жанчын старэйшага ўзросту. У пералік краін
трапіла і Малдова, але грамадзянкі гэтай краіны даўно ўжо не маюць дазволу на
ўезд у Іарданію.