18:07 Беларуска-расійскае гандлёвае пагадненне не падпісанае
Падпісанне міжурадавай дамовы па развіцці гандлёва-эканамічнага
супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй адкладзена. Пра гэта паведаміў
журналістам намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Расійскай
Федэрацыі Віталь Савельеў. Па яго словах, беларускі бок унес ва ўзгоднены дакумент шэраг прапаноў, якія істотна змяняюць дамоўленасці, дасягнутыя раней.
У прыватнасці, змены датычацца тэрмінаў выканання забавязанняў, якія ўскладае на сябе Беларусь. Нашая краіна прапанавала таксама адмяніць мытнае афармленне па некаторых групах тавараў, што павінна быць узгоднена з Федэральнай мытнай службай Расіі.
Першапачаткова планавалася, што беларуска-расійская дамова па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва будзе падпісана да 1 сакавіка.