18:15 Найстарэйшай беларусцы — 118 гадоў
Самай сталай жанчыне
Беларусі споўнілася 118 гадоў, паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Мінску
сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава. Яшчэ две жанчыны маюць узрост больш за 115
гадоў, 23 жанчыны перасягнулі 110-гадовую мяжу, а ўзрост 655 жанчын вымяраецца
стагоддзем. Статыстычныя звесткі сведчаць, што ў Беларусі жанчыны жывуць у сярэднім на 6 гадоў даўжэй за
мужчын. Сярэдняя працягласць жаночага жыцця ў нашай краіне складае каля 75
гадоў.