18:18 У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы гандлю
У Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы гандлю парфюмерна-касметычнымі вырабамі і вырабамі з футра для індывідуальных прадпрымальнікаў. Новаўвядзенні прадугледжаны прэзідэнцкім дэкрэтам ад снежня мінулага года. Ён прадугледжвае ліцэнзаванне рознічнага гандлю і імпарту нехарчавой прадукцыі з утрыманнем спірту. Такім чынам індывідуальныя прадпрымальнікі прыраўніваюцца да юрыдычных асобаў.
Прадпрымальнікі лічаць, што ў выніку новаўвядзенняў парфюмерыя на рынках падаражэе на 50%, а яе асартымент значна скароціцца. З 1 красавіка рознічны гандаль адзеннем з футра перастае быць відам дзейнасці, пры здзяйсненні якога індывідуальны прадпрымальнік выплачвае адзіны падатак.
Лідэр рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» Анатоль Шумчанка лічыць, што гэта прывядзе да таго, што нямала прадпрымальнікаў будуць вымушаныя пакінуць свой бізнес.