18:38 Беларуска-ўкраінская Масленіца ў Сібіры
Беларусы
і ўкраінцы, якія жывуць Цюменскай вобласці Расіі, правядуць Масленіцу разам.
18
лютага у горадзе Ялутораўск яны наладзяць святочны канцэрт. У ім прымуць удзел
мясцовыя творчыя калектывы, а таксама народны ансамбль беларускай песні «Лянок»
з Цюмені.
Беларусы і ўкраінцы збіраюцца таксама наладзіць традыцыйныя масавыя
гульні, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Тюменская линия».