18:39 Самагубца ледзьве не ўзарвала 40-кватэрны дом
Трагедыя адбылася у Віцебску ўвечары 11 красавіка. У кватэры, дзе жыла 23-гадовая дзяўчына, адбыўся моцны выбух. Гаспадыня кватэры перарэзала шланг газавай пліты, каб скончыць жыццё
самагубствам. Потым яна патэлефанавала свайму знаёмаму і сказала, што
“дыхае газам”. З якой прычыны адбыўся выбух, пакуль невядома.
Магчыма, самагубца наўмысна пстрыкнула запальнічкай, а магчыма, выбухнула ад выпадковай іскрынкі ў якім-небудзь бытавым прыстасаванні. У кватэры разбурыла сцяну і выбіла шкло. Дзяўчыну адвезлі ў рэанімацыю з апёкамі 85 адсоткаў скуры.
Дзякуй Богу, суседзі здагадаліся хуценька перакрыць газ, інакш наступствы выбуху маглі быць куда больш сур’ёзнымі.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск