18:49 У Смаргоні дзеці-сіроты вырошчваюць каву
У Смаргоні выхаванцы школы-інтэрната для дзяцей-сіротаў вырошчваюць каву. На мінулым тыдні быў сабраны ўжо першы ўраджай - 6 кілаграмаў экзатычнага чорнага зерня. Не характэрны для Беларусі прадукт вырошчваеца ў батанічным садзе
школы-інтэрната, дзе апроч кававых дрэў таксама расце больш за 1000
відаў рознага кшталту раслінаў. У тым ліку ананасы, бананы ды лімоны,
якія, пакуль што даюць пладоў.
Даглядаюць за батанічным садам у асноўным выхаванцы школы-інтэрната. Як паведамілі ў адміністрацыі школы, пад час працы з раслінамі дзеці-сіроты пачынаць забываць пра свае праблемы, а таксама ўвседамляюць важнасць гэтай справы для сябе асабіста і школы-інтэрната ў прыватнасці.
Сабраная ж кава ўжо абсмажана паводле адмысловай тэхналогіі, змолата ды чакае на дэгустацыю гасцей.
Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна