18:52 Прайшлі матчы ¼ фінала Кубка Беларусі

1 красавіка ў трох гарадах краіны адбыліся першыя чвэрцьфінальныя матчы Кубка Беларусі па футболе 2006-2007 гадоў. Госці святкавалі перамогу ў трох матчах з чатырох.
На мінскім стадыёне «Трактар» МТЗ-РИПО прайграў БАТЭ — 1:2. Дэбютант вышэйшай лігі ФК «Мінск» згуляў ўнічыю 1:1 з жодзінскім «Тарпеда». Салігорскі «Шахцёр» нечакана саступіў дома брэсцкаму «Дынама» — 0:2.

У драматычнай барацьбе праходзіў матч гродзенскага «Нёмана» і сталічнага «Дынама». Ужо на 8-й хвіліне галкіпер мінчукоў парыраваў пенальці. Адразу пасля перапынку госці выйшлі наперад, але ўтрымаць мінімальную перамогу не здолелі — 1:1. Аднак гэта быў не канчатковы лік. На другой даданай арбітрам хвіліне дынамаўскі легіянер з Габону Бруна Мбанангое забіў пераможны гол — 1:2.

Матчы ў адказ адбудуцца 5 красавіка.