186 чалавек эвакуяваныя ў часе пажару ў Оршы

На сёмым паверсе 9-павярховага будынку загарэўся электрашчыт, у выніку ўзгарання пашкоджаная электраправодка.

Своечасоваму знаходжанню пажару паспрыяла аўтаматычная пажарная сігналізацыя. Гэта дазволіла перадухіліць гібель людзей і ліквідаваць узгаранне. Да прыбыцця МНС з будынку эвакуявалі 186 чалавек. Пацярпелых няма. Прычына пажару — парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, інфармуе БЕЛТА.