19 чэрвеня — юбілей Быкава
19 чэрвеня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава — беларускага пісьменніка вядомага ва ўсім свеце. Вядомасць яму прынеслі творы, у якіх паказвалася нелакіраваная, жорсткая рэчаіснасць вайны — "Трэцяя ракета", "Мёртвым не баліць", "Сотнікаў", "Дажыць да світання", "Знак бяды", "Кар'ер".
Тым не менш Васіль Быкаў не застаўся толькі "ваенным пісьменнікам". У гарбачоўскую "перабудову" выйшла аповесць "Аблава", прысвечаная эпосе сталінскіх рэпрэсій. Пазней з'явілася славутае апавяданне "На чорных лядах", дзе распавядалася пра Слуцкае паўстанне.
Памёр пісьменнік 22 чэрвеня 2003 года ў анкалагічным шпіталі ў Бараўлянах пад Мінскам. Пахаванне творцы вылілася ў шматтысячную дэманстрацыю, што засведчыла народную любоў і павагу да яго.