19-гадовая студэнтка аддала варажбітцы ўсе сямейныя зберажэнні

Амаль 9 млн. рублёў выдурыла ў 19-гадовай жыхаркі Баранавічаў заезджая варажбітка. Невядомая падышла да дзяўчыны ў парку і прапанавала зняць сурокі. Студэнтка сцвярджае, што адмаўлялася ад варажбы, але сама не заўважыла, як трапіла пад гіпноз.

У выніку дзяўчына ня толькі аддала залатыя аздобы, што былі на ёй, але яшчэ і прывезла з дому 2800 долараў і каля 20 аздобаў з золата і срэбра. Як яна аддавала каштоўнасці махлярцы, дзяўчына не памятае. Распачатая крымінальная справа.