19-гадовы беларус скраў 10-метровы марскі кантэйнер

Марскія кантэйнеры выкарыстоўваюць для грузаперавозак, у тым ліку і па чыгунцы. Гэта вялікая металічная будка даўжынёй 10 метраў, а шырынёй і вышынёй па тры. Такі кантэйнер 26-гадовы гаспадар пакінуў на час каля станцыі тэхабслугоўвання ў Вязынцы.



Праз некаторы час кантэйнер знік. Падчас праверкі высветлілася, што 19-гадовы мясцовы хлопец знайшоў пакупніка, прадаў яму кантэйнер і той яго вывез. Паводле слоў гаспадара, кантэйнер каштуе каля 34 мільёнаў рублёў. Распачатая крымінальная справа, паведамляе "Рэгіянальная газета".