19 лістапада адзначаецца Сусветны дзень прыбіральні

Гэтак званы World Toilet Day упершыню адзначылі ў 2002 годзе. Гэта адно з найбольш арыгінальных і найвесялейшых святаў. А свой пачатак свята бярэ ад 2001 годзе, калі ў Сінгапуры прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная праблемам прыбіральняў. Дзень абвясцілі для таго, каб ва ўсім свеце прыбіральні рабіліся ўсё больш прыемным, светлым і чыстым месцам. Гэты дзень служыць напамінам чалавецтву пра тое, што 42% насельніцтва планеты не мае магчымасці спраўляць свае натуральныя патрэбы ў спецыяльна адведзеных для гэтага месцах.