19 сакавіка ў Беларусі было цяплей за +12
19 сакавіка ў Беларусі істотна пацяплела. Дзённая тэмпература паветра ў асобных раёнах перавысіла +12 градусаў па Цэльсіі. Агенцтва БелаПАН паведамляе, што Цяплей за ўсё было ў Ганцавічах — +12,2. У Мінску тэмпература “скаканула” адразу на 9 градусаў: з 2 градусу цеплыні 18 сакавіка да +11 градусаў 19-га. Сіноптыкі памыліліся ў сваіх прагнозах надвор’я ўсяго толькі на 4 градусы. Напярэдадні прагназавалася, што слупці тэрмометраў паднімуцца да +7. Аднак цёплы фронт прайшоў праз Беларусь хутчэй, чым чакалася, адзначылі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.