19 студзеня — дзень малітвы за палітычных вязняў
Хрысціянскія вернікі выступілі з ідэяй правесці 19 студзеня, калі спаўняецца месяц з часу падзеяў на плошчы Незалежнасці, дзень малітвы за палітычных вязняў. З гэтай нагоды прыняты зварот, у якім гаворыцца: "Мы, хрысціянскія вернікі, перакананыя, што "вялікую сілу мае настойлівая малітва справядлівага" (Якуба, 5:16). Таму заклікаем Вас маліцца за тых, хто церпіць несправядлівы пераслед за свае перакананні.
Мы прапануем абвясціць дзень 19 студзеня, калі спаўняецца месяц ад часу сумных снежаньскіх падзей, агульнабеларускім днём малітвы за палітычных вязняў.
Мы заклікаем вас, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, аб’яднацца ў гэты дзень у малітве за тых, хто несправядліва знаходзіцца за кратамі. Няхай кожны, хто мае магчымасць, звернецца да святароў і пастараў з просьбай правесці ў цэрквах малітвы за палітычных вязняў у гэты дзень альбо ў бліжэйшую да гэтага дня нядзелю - 23 студзеня".