19 верасня адзначаецца Дзень лесу

Беларусь уваходзіць у дзесятку вядучых лясных дзяржаваў Еўропы. Гэты рэйтынг складаецца паводле паказнікаў, якія характарызуюць лесасыравінавыя рэсурсы, паведамляе БЕЛТА. Сёння 38,5% тэрыторыі краіны пакрыта ляснымі масівамі. Запас драўніны на корані ацэньваецца ў 1,5 мільярда кубаметраў. Штогод у Беларусі прырастае болей за 30 мільёнаў кубаметраў дрэва. Паводле звестак Міністэрства лясной гаспадаркі, значна палепшылася якасць лясных масіваў. Кожны год нарыхтоўваецца каля 15 мільёнаў кубаметраў драўніны. Гэта дазваляе цалкам задавальняць попыт на ўнутраным рынку і прадаваць лес на экспарт. Беларуская лесапрадукцыя вывозіцца ў 22 краіны свету.