19:09 Невядомыя ўчынілі напад на гомельскі офіс Партыі БНФ
Позна ўвечары 1 красавіка невядомыя ўчынілі хуліганскі напад на офіс Гомельскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ, што размешчаны ў прыватным доме яе старшыні Анатоля Паплаўнага. Як паведаміў палітык, хуліганы вырвалі фортачку на кухні, раскідалі па двары вазоны і разбурылі невялікую альтанку. Паплаўны выклікаў міліцыю, але заяву не падаваў. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў апыталі суседзяў і агледзелі месца здарэння.