19:16 Канстытуцыйны суд гатовы разглядаць указы прэзідэнта
Канстытуцыйны суд Беларусі гатовы разглядаць на прадмет
адпаведнасці Канстытуцыі нарматыўна-прававыя акты, падпісаныя
прэзідэнтам краіны, калі на тое будуць звароты адпаведных суб'ектаў,
вызначаных заканадаўствам (прэзідэнт, парламент, урад, Вярхоўны суд,
Вышэйшы гаспадарчы суд). Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч. Нагадаем, на мітынгу ў Мінску 12 сакавіка індывідуальныя прадпрымальнікі прынялі рэзалюцыю, у якой заявілі, што прэзідэнцкі Указ №760 не адпавядае Канстытуцыі, і запатрабавалі яго адмяніць.
Гэты ўказ з 2008 году фактычна забараняе прадпрымальнікам выкарыстоўваць наёмную працу. На мітынгу таксама было заяўлена пра пачатак працэдуры збору подпісаў за правядзенне рэферэндуму па пытанні праверкі тэкстаў указаў прэзідэнта Беларусі на адпаведнасць Канстытуцыі.
У сувязі з гэтым Васілевіч прапанаваў прадпрымальнікам звярнуцца да парламентарыяў, каб тыя падрыхтавалі адпаведны зварот у Канстытуцыйны суд.
Тое ж самае, па словах Васілевіча, датычыцm і разгляду пытання пра адпаведнасць галоўнаму закону краіны артыкула Крымінальнага кодэксу, у якім ідзе гаворка пра крымінальную адказнасць асоб, якія дзейнічаюць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, паведамляе “Інтэрфакс”.