19:24 Дынаміка ВІЧ-захворванняў у Беларусі

На працягу 1996-2006 гадоў у структуры ВІЧ-інфікаваных паменшылася ўдзельная вага ўзроставай групы 15-19-гадовых з 24,5% у 1996 годзе да 3% у 2006 годзе. За тры месяцы 2007 года ўдзельная вага гэтай групы склала 1,5% (чатыры выпадкі). Працягвае расці колькасць людзей, інфікаванне якіх адбылося ў выніку сексуальных кантактаў (у 2005 годзе - 57,2%, у 2006-м - 63,4. За тры месяцы 2007 года палавым шляхам інфікавалася 59,2%. Ад ВІЧ-інфікаваных маці з 1987 года па 1 красавіка 2007 года нарадзілася 975 дзяцей, за тры месяцы 2007 года - 32 дзіцяці.

106 дзецям пацверджаны дыягназ "ВІЧ-інфекцыя", з іх сем дзяцей памерла. Усяго ў Беларусі зарэгістравана 117 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі сярод дзяцей ва ўзроставай групе ад 0 да 14 гадоў.