19:48 Беларускія хакеісты заўтра згуляюць са славакамі

Зборная Беларусі па хакеі адправілася сёння ў Кошыцэ, дзе ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 24 красавіка правядзе таварыскі матч з камандай Славакіі. Прамую трансляцыю гэтага паядынку заўзятары змогуць убачыць на тэлеканале "Лад" у 18.00. У складзе беларускай дружыны ў Славакію выляцелі 26 хакеістаў:

на варотах:
Андрэй Мезін ("Салават Юлаеў", Уфа, Расія),
Сяргей Шабанаў ("Металург", Навакузнецк, Расія),
Сцяпан Гарачэўскіх ("Юнацтва, Мінск");

абаронцы:
Аляксандр Макрыцкі, Аляксандр Журык, Андрэй Глебаў (усе - "Дынама", Мінск),
Алег Лявонцьеў, Сяргей Ярковіч (абодва - "Юнацтва”, Мінск"),
Аляксандр Радзінскі ("Керамін", Мінск),
Віктар Касцючонак, Уладзімір Дзянісаў (абодва - "Лада", Тальяці, Расія), Максім Цвяткоў ("Хімвалакно", Магілёў);

форварды:

Канстанцін Кальцоў, Дзмітры Мялешка (абодва - "Салават Юлаеў", Уфа, Расія),
Алег Антоненка, Дзмітры Дудзік, Аляксандр Кулакоў, Сяргей Дзямагін, Яўген Курылін (усё - "Дынама", Мінск),
Сяргей Задзяленаў, Аляксей Угараў (абодва - "Нафтахімік", Ніжнекамск, Расія),
Андрэй Міхалеў, Аляксей Страхаў (абодва - "Керамін", Мінск),
Арцём Ваўкоў ("Юнацтва” Мінск),
Сяргей Кукушкін ("Лада", Тальяці, Расія),
Аляксандр Бараўкоў ("Хімвалакно", Магілёў).

Адзначым, што на першым этапе чэмпіянату свету зборная Беларусі згуляе ў групе "В" у Мыцішчах - 27 красавіка з Чэхіяй, 29-га - з ЗША і 1 траўня - з Аўстрыяй. Для таго каб працягнуць барацьбу за медалі, у сваім квартэце неабходна заняць месца не ніжэй за трэцяе.


Паведамляе БЕЛТА