19:56 Аўгустоўскі канал вызвалены ад падатку на нерухомасць

Аўгустоўскі канал уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, вызваленых ад абкладання падаткам на нерухомасць. Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта краіны, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 красавіка.  Аўгустоўскі канал з'яўляецца ўнікальным гістарычным помнікам гідратэхнічнага будаўніцтва ХIХ стагоддзя. Летась была завершаная яго рэканструкцыя, паведамляе БЕЛТА.