2 ліпеня — апошні тэрмін рэгістрацыі на рэзервовы дзень ЦТ

Сёння заканчваецца перарэгістрацыя абітурыентаў на цэнтралізаванае тэставанне ў рэзервовы дзень, паведамляе БЕЛТА. Для таго, каб зарэгістравацца на рэзервовы дзень, трэба мець дакумент, які тлумачыць, чаму абітурыент не змог прайсці выпрабаванне разам з усімі. Рэзервовы дзень даецца на тое, каб напісаць тэст толькі па адным прадмеце. Сёлета яго прызначылі на 5 ліпеня, а месцам правядзення выпрабаванняў па ўсіх прадметах у запасны дзень будзе Белдзяржуніверсітэт. Толькі тут можна будзе пісаць тэсты, незалежна ад месца пражывання абітурыента.