2 тысячы дзікоў здратавалі гаспадарку на 1 млрд. рублёў
Жыхары хутароў і вёсак, што месцяцца побач з нацыянальным паркам “Браслаўскія азёры”, ў роспачы. Колькі год запар не толькі палеткі, але і самі вёскі дратуюць дзікі. Па розных падліках, на тэрыторыі нацыянальнага парку жыве ад 900 да 2 тысяч дзікоў. Летась страты ад іх набегаў склалі больш за мільярд рублёў.
Падлічанае – гэта толькі страты гаспадарак, а колькі згубілі з-за дзікоў простыя сяляне, невядома. 132 заявы аб пашкоджанні прысядзібных участкаў напісалі сяляне за летась, а сёлета – больш за 10. Асабліва пакутуюць жыхары вёсак Межаны, Усвяты, Сруста і некаторых іншых. Дарэчы, з 400 жыхароў наваколля, што ўдзельнічалі ў сацыялагічнам апытанні, 70% лічаць дзікоў галоўнай праблемай у сваім жыцці.