20 студзеня адбудзецца паўторны допыт актывіста АГП

Сёння адбудзецца паўторны допыт моладзевага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Усевалада Шашарына.

Нагадаем, увечары 19 студзеня прыкладна ў 17.20 ў мінскі офіс АГП прыйшлі двое невядомых у цывільным і, уручыўшы актывісту позву, павезлі яго ў КДБ.

Пасля двухгадзіннага допыту ў КДБ у якасці сведкі па справе аб падзеях 19 снежня Усевалад Шашарын быў адпушчаны, паведамляе "Белорусский партизан".