200 чалавек эвакуявалі з віцебскага вакзала

"У Віцебску ў мінулы чацвер у 22.53 па тэлефоне "102" патэлефанаваў мясцовы жыхар у стане алкагольнага ап’янення і заявіў, што ў будынку вакзала закладзена выбуховая прылада", - паведамляе агенцтва "Інтэрфакс- Захад" са спасылкай на МУС Беларусі.

Бомбы ў выніку не знайшлі, але прыйшлося эвакуяваць больш за 200 чалавек. Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК за "Ілжывае паведамленне аб небяспецы".