200 літраў хімічных рэчываў патрапілі ў Нёман у выніку аварыі
У Гродне ліквідаваныя наступствы аварыі, якія прывялі да забруджвання ракі Нёман. У выніку прарыву трубы водазабору вытворчага аб’яднання “Белкард” у яе патрапілі амаль 200 літраў хімічных рэчываў, якія знешне нагадваюць мазут. Першымі плямы ў Нёмане заўважылі рыбакі, якія выклікалі выратавальнікаў
і эколагаў. Амаль усю ноч працягваліся працы па ачышчэнні Нёмана. Зараз
крыніца забруджвання ўжо лакалізаваная і ліквідаваная. Прычыны аварыі
расследуе спецыяльная камісія.
БелаПАН
БелаПАН