20:08 Рымляне - за легалізацыю аднаполых шлюбаў

У цэнтры Рыма ў суботу прайшла маніфестацыя ў падтрымку ўрадавага законапраекту “Аб правах і абавязках параў, якія жывуць разам”. Ён надае легальны статус парам, афіцыйна не зарэгістраваным, але тым, што жывуць разам, у тым ліку аднаполым. Супраць яго рэзка выступае Каталіцкая царква і многія прадстаўнікі апазіцыі.

Яны лічаць, што наданне легальнага статусу афіцыйна не зарэгістраваным саюзам супярэчыць традыцыйным уяўленням пра сям’ю, якая павінна стварацца для працягу рода чалавечага.