20:19 "Керамін" пачаў даганяць "Дынама"

У чацвёртым матчы фіналу серыі плэй-офф Адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі з шайбай у экстралізе сезону 2006-2007 гадоў хакеісты мінскага "Дынама", знаходзячыся ў кроку ад перамогі, саступілі землякам з “Кераміну” 3:2.  Агульны лік ў серыі стаўся 3:1 на карысць “Дынама”. Нагадаю, што спаборніцтвы за залатыя медалі доўжацца да 4-х перамог аднаго з сапернікаў. Наступныя гульні прызначаныя на 27, 29-га і 31 сакавіка.