20:27 Беларускі цуда-лыжнік прыйшоў трыццатым

На сусветным першынстве сярод юніёраў па лыжным спорце, які праходзіць у італьянскім Тарвізіо, беларус Леанід Карніенка (срэбны медаліст нядаўняга чэмпіянату свету ў Сапара) заняў 30-е месца ў гонцы на 10 кіламетраў вольным стылем. Тры іншыя нашыя землякі: Яўген Церашкевіч, Андрэй Кавалеўскі і Ігар Маісеенка — апынуліся, адпаведна, на 60-й, 66-й і 79-й пазіцыі.