20:27 Мадрыдцы патрабавалі арышту чальца ЭТА

У сталіцы Гішпаніі ў суботу прайшоў шматтысячны мітынг праціўнікаў палітыкі нацыянальнага ўраду ў дачыненні да тэрарыстаў.

Ён быў арганізаваны апазіцыйнай Народнай партыяй на чале з Мірыяна Рахоем і гішпанскай Асацыяцыяй ахвяраў тэрарызму.

Маніфестанты патрабавалі вярнуць у турму бакскага тэрарыста Інакі дэ Хуана Чаоса, які патрапіў у бальніцу, а адтуль будзе змешчаны пад хатні арышт.

Былога баявіка ЭТА вінавацяць ў гібелі 10 чалавек.