20:27 Наталля Цылінская вырвала перамогу

Завяршыўся чэмпіянат свету 2007-га года па велатрэку, які праходзіў ў Пальма-дэ-Майорцы. 8-разовая чэмпіёнка свету беларуска Наталля Цылінская неверагодна моцным спрутам вырвала перамогу ў фінальным заездзе кеіріна, але гэта была барацьба толькі за 7-е месца. У галоўным фінале перамогу святкавала прадстаўніца Вялікабрытаніі Вікторыя Пэндэлтан. Гэта яе трэцяе “золата” на чэмпіянаце. Нагадаем, што ў спрынце на дыстанцыі 200 метраў Цылінская таксама была 7-й, а вось у гіце на 500 метраў Наталля заваявала для нашай краіны “бронзу”.

У мужчын беларус Васіль Кірыенка ў скрэтчы заняў 9-е месца, ў новай дысцыпліне - омніуму — наш Аляксандр Лісоўскі быў пастаўлены на чацвёртае месца.