20:31 Пуцін можа аказацца за кратамі

У 2008 годзе Уладзімір Пуцін можа апынуцца за кратамі — пра гэта ў інтэрв’ю брытанскай The Sunday Times заявіў былы супрацоўшнік спецслужбаў і партнёр Літвіненкі Юры Швец. Ён заявіў, што Пуцін можа апынуцца пад следствам за мяжой, калі скончыцца яго прэзідэнцкі тэрмін. Пераследаваць расійскага прэзідэнта будуць за забойства журналістаў і Аляксандра Літвіненкі.

Швец, які цяпер пражывае ў ЗША, папярэджвае, што Пуцін можа стаць другім Піначэтам.