20:33 Высокая мода для кантралёраў у Францыі

Кантралёраў французскай чыгункі апрануць ва ўніформу ад сусветна вядомага мадэльера Крысціяна Лакруа. Строй вытрыманы ў шэрым колеры, да яго дадалі зялёную кашулю і фіялетавую камізэльку.

Абноўкі абышліся ў 19 мільёнаў еўра і былі зробленыя дзеля таго, каб кантралёры пачуваліся гаспадарамі на цягніках.