20:36 У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь страціла 3 месцы

Пасля лютаўскай паразы ад зборнай Швецыі ў 1/8 фіналу Беларусь у рэйтынгу Кубка Дэвіса апусцілася з 9 на 12 месца.
Колькасць набраных ёю ачкоў паменшылася з 5.550,6 да 4.381,9. Нашых тэнісістаў абыйшлі немцы, шведы і бельгійцы.

Зараз беларуская каманда чакае жараб'ёўкі плэй-офф Сусветнай групы, якая адбудзецца 11 красавіка. Беларусь патрапіла ў лік "сеяных" зборных і згуляе ў верасні з адным з васьмі "несеяных" супернікаў: Швейцарыяй, Паўднёвай Карэяй, Ізраілем, Сербіяй, Японіяй, Пяру, Бразіліяй ці Вялікай Брытаніяй.