20th Century Fox знайшлі партнёршу Max Payne

Кінакампанія 20th Century Fox запрасіла Мілу Куніс, актрысу ўкраінскага паходжання, здымацца разам з Маркам Уолбергам у экранізацыі камп'ютарнай гульні "Max Payne". Міла Куніс выканае ролю найманага забойцы, якая аб'ядноўваецца з галоўным героем фільма, каб адпомсціць за смерць сястры.

Уолберг згуляе ролю паліцыянта, які пакутуе ад згубы сям'і і рушыць на пошукі забойцаў сваіх сваякоў.

Рэжысёрам карціны выступіць Джон Мур, які зняў у 2006 годзе рымейк "Омэна".

Міла Куніс вядомая найпер як гераіня тэлесерыяла "Забойныя 70-я" і ў якасці "голаса" Мег Грыфін з серыяла "Грыфіны".

Фота: clubporshecar.clan.su