21-22 чэрвеня Беларусь наведае еўракамісар Беніта Ферэра-Вальднэр

21-22 чэрвеня Беларусь наведае еўракамісар па вонкавых сувязях і палітыцы добрасуседства ЕС Беніта Ферэра-Вальднар. Пра гэта паведамляе БелаПАН. Праграма візіту пакуль не паведамляецца. На цяперашні момант яшчэ вядуцца ўзгадненні, абмяркоўваецца магчымасць сустрэчы еўракамісара з Аляксандрам Лукашэнкам.

Нагадаем, візіт Ферэра-Вальднэр у Беларусь планаваўся на 12 і 13 сакавіка. Аднак напярэдадні, 11 сакавіка, было заяўлена пра яго перанос.

Першапачаткова ў Еўракамісіі заявілі, што перанос візіту звязаны з перагружаным графікам еўракамісара. Аднак 7 траўня ў Празе Ферэра-Вальднэр растлумачыла: за два дні да візіту ў тэлефоннай гутарцы яе папярэдзілі, што беларускі кіраўнік не зможа яе прыняць, бо паляцеў у Арменію.