21 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца Мiжнародны дзень абдымкаў
21 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца адно з самых незвычайных святаў — "Мiжнародны дзень абдымкаў".
Паводле традыцыi, па-сяброўску абняць у гэты дзень можна нават незнаёмых людзей.
Увялі гэтую традыцыю заходнееўрапейскiя студэнты ў 70-х гадах мінулага стагоддзя.
Псіхолагі лічаць гэтае свята вельмі карысным, бо абдымкі паляпшаюць імунітэт і работу цэнтральнай нервовай сістэмы і нават павялічваюць узровень гемаглабіну. Акрамя гэтага, абдымкі спрыяюць устанаўленню добрых адносінаў паміж людзьмі.