21:10 Колькасць інвалідаў-чарнобыльцаў павялічылася ў 6,5 разоў

За апошнія 15 гадоў колькасць інвалідаў-чарнобыльцаў павялічылася больш як у 6,5 разоў. Пры пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя іх колькасць складала каля 2 тысяч чалавек.
Зараз іх больш за 13 тысяч. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік аддзела сацыяльнай абароны дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрствы па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Кудзін.

Па яго словах, доля бюджэту на ліквідацыю наступстваў катастрофа на ЧАЭС сёлета скарацілася з 22 да 6 адсоткаў. На гэтыя мэты вылучана 686 мільярдаў рублёў, з якіх 398 мільярдаў будуць накіраваныя на сацыяльную абарону грамадзян.