21:31 Кандыдат у прэзідэнты Францыі – у турме

Парыжскі суд пацвердзіў прысуд лідэру руху антыглабалістаў фtрмеру Жазэ Бавэ, які нядаўна далучыўся да барацьбы за прэзідэнцкае крэсла ў Францыі. Бавэ правядзе ў турме 4 месяцы.

Ад альтэрнатыўнага варыянту – знаходжання на волі з электронным браслетам на назе – Бавэ адмовіўся яшчэ да пачатку суда.

Пры гэтым ён збіраецца працягваць прэзыдэнцкую кампанію.

Жазэ Бавэ неаднаразова прыгаворваўся да невялікіх тэрмінаў і буйных грашовых штрафаў за вандалізм, які ён учыняў у часе сваіх акцыяў пратэсту.

Прысуд, які толькі цяпер пацвердзіў суд, быў вынесены Бавэ яшчэ 2 гады таму за спробу знішчэння палёў трансгеннай кукурузы.