22 чэрвеня — гадавіна смерці Васіля Быкава
Сёння чарговая гадавіна смерці Васіля Быкава, пісьменніка-франтавіка, літаратара сусветнага маштабу, які стаў прарокам і сумленнем беларускай нацыі. Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну. Прайшоў усю Вялікую айчынную вайну, уражанні ад якой сталі асноўнай тэмай яго творчасці. Аўтар аповесцяў "Знак бяды", "Дажыць да світання", "Трэцяя ракета", "Сотнікаў" і шмат якіх іншых.
Васіль Быкаў быў лаўрэатам шэрагу прэмій у савецкія часы. Пасля быў прэзідэнтам беларускага ПЭН-цэнтру. У сярэдзіны 1990-х гадоў пакінуў Беларусь праз нападкі з боку ўладаў. Жыў у Чэхіі, Нямеччыне і Фінляндыі. У 2002 годзе вярнуўся ў Беларусь. Памёр 22 чэрвеня 2003 году ў Бараўлянах пад Мінскам.