23:48 Беларусы і азербайджанцы могуць ездзіць без візаў
Ратыфікавана пагадненне паміж Беларуссю і Азербайджнам аб бязвізавых паездках грамадзянаў. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ ухваліла такое рашэнне 3 красавіка. Цяпер грамадзяне абодвух краінаў незалежна ад пастаяннага месца жыхарства могуць уязджаць, выязджаць, ехаць транзытам і часова знаходзіцца на тэрыторыі партнёра без візаў.