24 чэрвеня МУС спытаецца, дзе гандлююць смерцю

24 чэрвеня па ініцыятыве Міністэрства ўнутраных спраў у Беларусі пройдзе акцыя "Скажы, дзе гандлююць смерцю!". З 8:00 да 18:00 ва ўсіх абласных цэнтрах краіны будуць працаваць "гарачыя лініі", па якіх можна будзе паведаміць пра месцы распаўсюджвання, захоўвання ці спажывання наркатычных і псіхатропных рэчываў. Па тэлефоне (017) 222.65.45 нарколагі будуць адказваць на пытанні, звязаныя з праблемамі ўжывання наркотыкаў і раіць першыя крокі, якія дапамогуць развітацца з нарказалежнасцю. Адмыслова для бацькоў плануецца абмеркаванне пытанняў, актуальных у перыяд вакацыяў: як засцерагчы падлетка ад наркатычнай залежнасці, як распазнаць першыя прыкметы ўжывання наркотыкаў і дзе шукаць дапамогі, піша газета "Рэспубліка".