24-гадовы мінчук сарваўся з балкона 12-га паверха і загінуў
Здарэнне адбылося ў Фрунзенскім раёне сталіцы.
У Мінску загінуў 24-гадовы мужчына. Ён сарваўся з балкона 12-га паверха. Трагічнае здарэнне адбылося ў Фрунзенскім раёне сталіцы каля 17-й гадзіны 7 ліпеня, паведаміла БЕЛТА Юлія Ганчарова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта.
Паводле яе слоў, малады мужчына нідзе не працаваў. Мяркуецца, што яго смерць не мае крымінальнага характару. Праверку праводзіць упраўленне Следчага камітэта па Мінску.
Здымак з архіву. Фота: sb.by