24-гадовы мінчук спрабаваў угнаць адразу два аўтамабілі

Пры спробе угнаць адразу два аўтамабілі на вуліцы Солтыса затрыманы 24-гадовы малады чалавек. Ён вяртаўся дахаты позна ўначы, грошай на таксі не было. Каб не ісці пешшу, злачынца вырашыў скарыстацца чужым аўтамабілем. Спачатку ён улез у «Фальксваген-Гольф», але завесці не здолеў.

Тады ён перабраўся за руль «Жыгулёў» 13-й мадэлі, якія былі прыпаркаваныя побач. Але на гэтай машыне небарака паспеў праехаць не больш за 50 метраў – ён быў спынены супрацоўнікамі міліцыі.

Зараз затрыманаму за ўгон і спробу ўгону аўтамабіляў пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.