24 лютага Грэцыя спыніцца з-за страйку, хаця краіна на парозе банкруцтва

У сераду 24 лютага ў Грэцыі пройдзе агульнанацыянальны страйк, які адрэжа краіну ад знешняга свету. Удзел у страйку дакляраваў кожны чацвёрты грэк. Людзі пратэстуюць супраць зніжэння ўзаробкаў і выплат. Аднак грэцкі ўрад лічыць, што бюджэтная эканомія непазбежная: краіна стаіць на парозе банкруцтва. У страйку возьмуць удзел чыноўнікі, працаўнікі дзяржпрадпрыемстваў, прыватных фірмаў, выкладчыкі і настаўнікі, журналісты, авіядыспетчары і транспартнікі. Чакаецца спыненне на суткі электрычак, метро, тралейбусаў і трамваяў. Аўтобусы будуць хадзіць з перапынкамі.

Між тым Еўрасаюз дакляраваў дапамогу Грэцыі і ўхваліў скарачэнне яе бюджэту, адзначае korrespondent.net.