24 лютага працягнецца разгляд справы "Аўтарадыё"

24 лютага ў Вышэйшым гаспадарчым судзе працягнецца разгляд справы "Аўтарадыё". Папярэднія паседжанні былі закрытымі, журналістаў не пусцілі.

Нагадаем, 12 студзеня 2011 года "Аўтарадыё" атрымала прадпісанне пра спыненне дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Прадпісанне вынеслі на падставе рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні за подпісам старшыні камісіі міністра інфармацыі Праляскоўскага. Камісія палічыла, што ў эфіры "Аўтарадыё" распаўсюджвалася інфармацыя, у якой змяшчаліся публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.