25-га сакавіка - прэзентацыя складанкі "Незалежны Я"
25-га сакавіка ўбачыць свет новая музычная складанка "Незалежны Я", прымеркаваная да 90-х угодкаў БНР. Франак Вячорка - старшыня культурніцкай камісіі партыі БНФ распавёў Еўрарадыё пра гурты, якія ўзялі ўдзел у складанцы, паведаміў наклад дыску і магчымасці яго распаўсюджання.
ЕРБ: Што за гурты ўзялі ўдзел у складанцы "Незаклежны Я"?
ФВ: 22 гурты ўзялі ўдзел у гэтай складанцы. Мы выбіралі песні з сарака напэўна калектываў, якія нам даслалі свае песні. З 22-х песень, якія ўвайшлі ў складанку, 11 песень запісаны адмыслова для дыска. Гэта такія песні, як "Гэй, наперад" гурта IQ-48, "Загінлым паэтам прысвячаецца" гурта BN, ZigZag, Гарадскія - усе запісваліся адмыслова для дыска. На дыску таксама хапае навічкоў. Напрыклад, мала хто чуў пра гурт Amarokaа-яны, натхнёныя кніжкай Уладзіміра Арлова, прэзентуюць сваю песню "Імёны Свабоды". Ёсць міжнароднае прадстаўніцтва ў выглядзе гурта 5сэт 5 "Така Я". З генералаў беларускага року гурт NRM запісаў па-новаму,з новай сола-партыяй, з новым рэфрэнам "Тры чарапахі". Піт Паўлаў прэзентуе сваю песню "Усё, што мяне ў гэтым свеце трымае". Паводле яго словаў, гэтая песня павінна была ўвайсці ў плыту "Я нарадзіўся тут", але з-за свайго радыкальнага патрыятызму туды не патрапіла, патрапіла яна на складанку "Незалежны Я". Стылістыка альбому не вызначаецца. Альбом спрабуе ахапіць усе пласты беларускай музыкі- ад цяжкага року да лёгкай бардаўскай гітары Андрэя Плясанава. Адзінае патрабаванне для музыкаў - беларуская мова, а таксама прыхільнасць да беларускіх нацыянальных каштоўнасцяў, каштоўнасцяў незалежнасці свабоды.
ЕРБ:А вось цікава тады,якія песні не ўвайшлі ў плыту? Што гэта былі за гурты ці выканаўцы?
ФВ: Не ўвайшлі, па-першае, з-за якасці запісу. Як на Рок-Каранацыі, напрыклад, вызначаюцца гурты з запісаным альбомам дастаткова добрай якасці. так і ў нас-калі песня адпавядала пэўным крытэрам якасці, была запісана на прафесійнай студыі, то яна аўтаматычна трапляла. Ну не патрапілі песні гуртоў Ліліт, Тарпач, гурта Сякера, напрыклад. Гурт Сякера-выдатна запісаў песню, але вельмі кепская якасць і відавочна непрафесійная студыя сталі прычынай адмовы гурту. У той жа час быў нейкі адбор, мы нават галасавалі за лепшыя песні. Дыск атрымаўся 79 хвілінаў, то бок у прытык, пад завязку фармату аўдыё-дыску. Таму я думаю, паслухаць ёсць што. Хаця не абыйшлося без казусаў. Напрыклад, у апошні момант перад мастэрынгаваннем мы былі вымушаны гвалтоўна абрэзаць дзве песні: песню гурта Аmaroka-яна была 6 хвілінаў, а стала 4 хвіліны, і песню гурта Partyzone. Для Яўгена Цылікава гэта было трошкі нечакана, было сюрпрызам, але ён прыняў гэта як належнае. таму Partyzone на дыску прэзентуе сваю песню ў скароце. А ў Інтэрнэце яна будзе ў поўным фармаце.
ЕРБ: Якім чынам плыта будзе распаўсюджвацца?
ФВ: Мы надрукавалі 2000 дыскаў складанкі "Незалежны Я". Усе друкарні Мінску нам адмовілі друкаваць вокладкі. Мы дачакаемся, калі закончыцца 25-е сакавіка, бо пасля 25-га сакавіка нам абяцалі надрукаваць гэтыя вокладкі. Тысячу дыскаў будуць распаўсюджвацца бясплатна - па тых асобах, якія падпісаліся праз e-mail на гэтую складанку, праз СМІ беларускай дыяспары. А іншая тысяча дыскаў пойдзе на продаж па крамах, прыватных распаўсюдніках. Ну і безумоўна, будзе створана старонка ў Інтэрнэце. 25-га сакавіка яна будзе апублікавана. На ёй можна будзе ў добрай якасці спампаваць усе песні. Таму дыск фактычна нагадвае складанку Песні Свабоды. Адзіная розніца, што Песні Свабоды былі звязаныя з тэмай свабоды, а наша складанка больш ліберальная. Нашая складанка складаецца з трох тэматычных блокаў: жыццёвы блок- музыкі спяваюць пра жыццё. Другі блок- патрыятычны - музыкі спяваюць пра краіну, пра Радзіму: гурты IQ-28, Рэха, BN. І апошні блок - сцёбны блок, альбо блок пра каханне. Тут ужо вычвараюцца гурты Далі, Кальмары, СКА!РБ і вядомы магілёўскі гурт Zatochka.
Нагадаем, што 25-га сакавіка адбудзецца прэзентацыя складанкі "Незалежны Я" у эфіры Еўрарадыё.
Фота: www.litvin.org